МЗС КНР: Кітай выступае супраць т. зв. новых правілаў кантактаў ЗША з Тайванем
Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь у аўторак на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў, што Кітай выказвае рашучы пратэст супраць так званых новых правілаў кантактаў урада ЗША з Тайванем і зрабіў амерыканскаму боку сур'ёзнае прадстаўленне з гэтай нагоды.
Дзярждэпартамэнт ЗША на днях апублікаваў новыя правілы для кантактаў урада ЗША з Тайванем, у адпаведнасці з якімі ЗША маюць намер "лібералізаваць" правілы, каб адлюстраваць " неафіцыйныя адносіны, што паглыбляюцца" паміж ЗША і Тайванем.
У адказ на просьбу журналіста пракаментаваць гэты крок Злучаных Штатаў Амерыкі, Чжаа Ліцзянь адзначыў, што прынцып аднаго Кітая служыць палітычнай асновай адносін паміж Кітаем і ЗША. Паводле яго слоў, у кітайска-амерыканскім камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін выразна прадугледжваецца, што народ ЗША будзе падтрымліваць з Тайванем культурныя, камерцыйныя і іншыя неафіцыйныя адносіны, і гэта стала перадумовай для развіцця адносін паміж Кітаем і ЗША на працягу апошніх 40 з лішнім гадоў.
Чжаа Ліцзянь адзначыў, што так званыя новыя правілы для кантактаў ўрада ЗША з Тайванем адкрыта падахвочваюць урад ЗША да кантактаў з Тайванем, што сур'ёзна парушае прынцып аднаго Кітая і палажэнні трох сумесных кітайска-амерыканскіх камюніке, ідзе насуперак з палітычным абяцаннем ЗША па тайваньскім пытанні, а таксама перадае памылковыя сігналы сепаратысцкім сілам, якія імкнуцца да "незалежнасці Тайваня".
Нагадаўшы, што тайваньскае пытанне тычыцца суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і карэнных інтарэсаў Кітая, Чжаа Ліцзянь заклікаў ЗША правільна ўспрымаць сітуацыю і строга выконваць прынцып аднаго Кітая і палажэнні трох сумесных кітайска-амерыканскіх камюніке, неадкладна спыніць любыя формы афіцыйных кантактаў з Тайванем, абачліва і належным чынам вырашаць пытанні, звязаныя з Тайванем, і перастаць пасылаць якія-небудзь памылковыя сігналы сепаратысцкім сілам, якія імкнуцца да "незалежнасці Тайваня", каб пазбегнуць прычынення фатальнай шкоды кітайска-амерыканскім адносінам, а таксама міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве.