Каментар: Знешні гандаль КНР за першы квартал гэтага года дэманструе выдатныя паказчыкі

2021-04-14 11:43:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйныя даныя паказваюць, што ў першы квартал 2021 года агульны аб'ём таварнага знешняга гандлю КНР вырас на 29,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У прыватнасці прырост экспарту склаў 38,7%, а імпарт вырас на 19,3%. Такім чынам Кітаю ўдалося працягнуць спрыяльную аднаўленчую тэндэнцыю 4-га квартала мінулага года, што можна назваць выдатным поспехам.

Нядзіўна, што знешні гандаль КНР дэманструе выключныя паказчыкі.

З пункту гледжання экспарту, з пашырэннем рэгіёнаў вакцынацыі ад COVID-19 назіраецца спрыяльная тэндэнцыя аднаўлення глабальнай эканомікі. А з пункту гледжання імпарту, у Кітаі працягваецца аднаўленне прамысловай вытворчасці, інвестыцый і спажывання. Акрамя таго, у краіне ўдалося комплексна і эфектыўна наладзіць супрацьэпідэмічную працу і эканамічнае развіццё, што дае энергічную падтрымку ўстойліваму і стабільнаму развіццю знешняга гандлю.

Нягледзячы на тое, што параўнальна нізкія базавыя даныя аналагічнага перыяду мінулага года павысілі паказчыкі росту, варта адзначыць, што поспехі знешняга гандлю, дасягнутыя ў краіне за першыя тры месяцы бягучага года, усё ж з'яўляюцца выключнымі.

Па-першае, расстаноўка рэгіёнаў знешняга гандлю ў краіне становіцца ўсё больш збалансаванай. Калі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў «магутныя» правінцыі ў сферы знешняга гандлю былі размешчаны ў асноўным на ўсходнім узбярэжжы краіны, была актуальная праблема з незбалансаваным сацыяльна-эканамічным развіццём, то даныя першага квартала гэтага года паказалі змены сітуацыі. За першыя тры месяцы гэтага года рост аб'ёму знешняга гандлю цэнтральных і заходніх раёнаў краіны склаў 45,1%, што на 15,9% вышэй, чым агульны прырост аб'ёму знешняга гандлю краіны, іх доля ў знешнім гандлі ўсёй краіны склала 17,8%.

У той жа час, паводле статыстыкі аб знешнім гандлі, знешнія партнёры таксама ўбачылі станоўчыя вынікі працяглага прасоўвання Кітаем адкрытасці на больш высокім узроўні. У першым квартале аб'ём імпарту і экспарту ў бондавых зонах Кітая павялічыўся на 41,1%, імпарт і экспарт у пілотных зонах свабоднага гандлю павялічыўся на 28,4%. Імпарт бяспошлінных тавараў порта свабоднага гандлю Хайнань павялічыўся на 162,5%.

У апошнія гады Кітай паскорыў стварэнне шэрагу платформаў з высокай ступенню адкрытасці, і іх стымулюючы эфект паступова ўзрастае. 13-га красавіка адзначаецца 3-я гадавіна стварэння порта свабоднага гандлю Хайнань. За апошнія тры гады Хайнань усталяваў нулявыя пошліны ў дачыненні да шырокага пераліку імпартных тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці і ў сферы паслуг, апублікаваў абноўлены негатыўны спіс для замежных інвестыцый, і таксама прыняў спецыяльныя меры змякчэння доступу на рынкі, што значна павысіла зручнасць інвестыцый і гандлю.

Адкрытасць прынесла карысць не толькі Кітаю, але і ўсяму свету. У статыстычных даных таксама можна выразна ўбачыць вынікі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

У першым квартале імпарт і экспарт Кітая ў краіны ўздоўж Пояса і шляху склаў 2,5 трлн. юаняў, павялічыўшыся на 21,4%; аб'ём тавараабароту паміж Кітаем і астатнімі 14 краінамі па УРЭП (Усебаковае рэгіянальнае эканамічнае партнёрства) склаў 2,67 трлн. юаняў, павялічыўшыся на 22,9%, што складае 31,5% ад агульнага аб'ёму тавараабароту знешняга гандлю Кітая. Гэта яскрава сведчыць пра тое, што адкрытасць і ўзаемадзеянне застаецца галоўнай тэмай глабальнага эканамічнага развіцця.

На фоне пандэміі COVID-19 і складанай сітуацыі ў сусветнай эканоміцы развіццё знешняга гандлю сутыкаецца з многімі фактарамі нестабільнасці і нявызначанасці.

Для Кітая самае галоўнае - займацца ўнутранымі пытаннямі, працягваць прасоўваць палітыку рэформаў і адкрытасці згодна з вызначаным планам, ствараць больш спрыяльныя ўмовы для развіцця знешняга гандлю ў лепшы бок і спрыяць устойліваму аднаўленню сусветнай эканомікі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ