Кітай заклікаў Японію адказна паставіцца да ўтылізацыі радыеактыўных сцёкавых вод
Кітай выказаў сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з рашэннем Японіі скінуць радыеактыўныя сцёкавыя воды ў мора і заклікаў японскі ўрад да адказнага падыходу ў адносінах да міжнароднай супольнасці, паведамілі ў Міністэрстве экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР.
У Міністэрстве выказалі спадзяванне, што японскі ўрад правядзе вывучэнне і абмеркаванне розных спосабаў бяспечнай утылізацыі і шляхоў скіду, прадаставіць поўную і своечасовую інфармацыю, а таксама прыме разумныя рашэнні пасля ўсебаковых кансультацый з зацікаўленымі бакамі.
Паводле заявы ведамства, паміж сцёкавымі водамі з АЭС "Фукусіма-1" пасля аварыі і вадкімі сцёкамі, якія ўтвараюцца пры нармальнай эксплуатацыі атамных электрастанцый, існуюць фундаментальныя адрозненні з пункту гледжання іх крыніцы, тыпаў радыенукліду і складанасці ўтылізацыі.
У міністэрстве таксама заявілі, што будуць уважліва сачыць за развіццём сітуацыі, ацэньваць магчымы ўплыў на марскую экалогію, узмацняць маніторынг марской радыяцыі і захоўвацьбяспеку марской экалогіі Кітая.