Процідзеянне змене клімату не павінна станавіцца разменнай манетай геапалітыкі

2021-04-19 15:44:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Процідзеянне змене клімату -- агульная справа ўсяго чалавецтва. Яно не павінна станавіцца разменнай манетай геапалітыкі, падставай для нападак на іншыя краіны ці падставай для ўстанаўлення гандлёвых бар'ераў», -- адзначыў старшыня КНР Сі Цзіньпін на саміце кіраўнікоў Кітая, Францыі і Германіі, які прайшоў у рэжыме відэасувязі.

У ходзе саміту кіраўнікі трох дзяржаў пагадзіліся, што неабходна ўпоўнай меры рэалізаваць Парыжскае пагадненне па клімаце, сумесна будаваць глабальную сістэму кіравання кліматам на аснове справядлівасці, садзейнічаць дасягненню станоўчых, збалансаваных і практычных вынікаў саміту. Бакі дамовіліся ўмацоўваць дыялог па кліматычнай палітыцы і супрацоўніцтве на шляху “зялёнага” развіцця, зрабіць супрацоўніцтва па пытаннях змены клімату адной з асноў кітайска-еўрапейскага супрацоўніцтва.

Кітай уключыў мэты дасягнення пікавых выкідаў і вугляроднай нейтральнасці ў свой комплексны план аховы навакольнага асяроддзя і прасоўвае ўсебаковае развіццё нізкавугляроднай цыклічнай эканомікі. У верасні мінулага года на Генеральнай Асамблеі ААН старшыня КНР Сі Цзіньпін абвясціў, што Кітай імкнецца дасягнуць піка выкідаў вуглякіслага газу да 2030 года і дасягнуць вугляроднай нейтральнасці да 2060 года. Выступаючы некалькі дзён таму на саміце кіраўнікоў Кітая, Францыі і Германіі, лідар КНР ізноў даў падобнае абяцанне. «Гэта значыць, што КНРажыццявіць самае маштабнае скарачэнне інтэнсіўнасці вугляродных выкідаў у свеце і даможацца вугляроднай нейтральнасці пасля дасягнення пікавага ўзроўню за самы кароткі час у гісторыі», --адзначыў Сі Цзіньпін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ