Эканамічны рост Кітая ўплывае на аднаўленне глабальнай эканомікі
Упэўненыя паказчыкі аднаўлення кітайскай эканомікі нададуць стымул росту глабальных рынкаў. Да такой высновы прыйшлі аўтарытэтныя эканамісты.
Прамысловая вытворчасць у КНР павялічылася ў гадавым вылічэнні на 24,5%, аб'ём рознічных продажаў -- на 33,9%, інвестыцыі ў асноўныя фонды -- на 25,6%, аб'ём знешняга гандлю -- на 29,2%. Аб пашырэнні кітайскага рынку даюць справаздачу і замежныя карпарацыі. Так, Daimler AG заявіла, што ў першым квартале аб'ём продажаў аўтамабіляў Mercedes-Benz у Кітаі вырас на 60%.
У першым квартале дабаўленая вартасць у высокатэхналагічнайвытворчасці вырасла на 31,2%. Аб'ёмы вытворчасці электрамабіляў, прамысловых робатаў і мікракамп’ютараў павялічыліся адпаведна ў 3,1 раза, 1,1 раза і на 73,6% у параўнанні з папярэднім годам.
Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіеваадзначыла, што аднаўленне кітайскай эканомікі аказвае пазітыўны ўплыў на рэстаўрацыю эканомікі іншых краін. Раней МВФ павысіў прагноз па росце эканомікі Кітая ў 2021 годзе з 8,1% да 8,4%.