Кітай сёлета вырабіць больш за 3 млрд доз вакцын ад COVID-19
Кітай у бягучым годзе вырабіць больш за 3 млрд доз вакцын ад COVID-19. Пра гэта паведаміў на Бааоскім азіяцкім форуме прадстаўнік механізму прафілактыкі і кантролю COVID-19 пры Дзяржсавеце КНР Чжэн Чжунвэй. Паводле яго слоў, рост вытворчасці вакцын ад каранавіруса новага тыпу дазволіць павялічыць іх пастаўкі за мяжу ў другой палове года.
Да канца чэрвеня Кітай мае намер вакцынаваць 40% насельніцтва краіны. На гэта спатрэбіцца 1 млрд 120 млн доз вакцын. Вакцынацыя праводзіцца ў два этапы.