У Пекіне прайшла канферэнцыя па супрацоўніцтве горада Нінбо і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
У Пекіне адбылася канферэнцыя па супрацоўніцтве і абменах паміж горадам Нінбо і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі МЗС і Мінкамерцыі КНР і ўрада горада Нінбо, прадстаўнікі амбасадаў і органаў па садзейнічанні гандлёва-эканамічнаму развіццю з 12 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі правядзенне выставы Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Намеснік кіраўніка і дарадца амбасады Польшчы ў Кітаі Радаслаў Флісюк сказаў: «Польскія кампаніі зацікаўленыя ў кітайскім рынку, бо ён валодае велізарным патэнцыялам. На выставе мы пакажам сваю прадукцыю кітайскім дыстрыб'ютарам, жадаем усталяваць з імі кантакты і супрацоўніцтва. Можна сказаць, што маючая адбыцца выстава для нас вельмі важная".
Начальнік упраўлення камерцыі г. Нінбо Чжан Янь сказаў: «Многія інстытуцыйныя мерапрыемствы паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы праводзяцца ў розных краінах па чарзе, і толькі выстава Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы грунтуецца ў Нінбо. Мы даём кітайскім пакупнікам гандлёвую пляцоўку для набыцця тавараў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама месца для правядзення шматбаковых і двухбаковых перамоваў у мэтах супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы».
Іншыя ўдзельнікі сустрэчы таксама адзначылі, што механізм супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы -- вельмі важны.