Аўстралія прызнала несапраўднымі пагадненні паміж штатам Вікторыя і КНР у рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях»

2021-04-23 16:23:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аўстралія 21 красавіка прызнала несапраўднымі два пагадненні паміж штатам Вікторыя і КНР, падпісаныя ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». Па словах кіраўніка МЗС Аўстраліі Марыс Пэйн, гэтыя дамовы не адпавядаюць знешняй палітыцы краіны і супярэчаць яе інтарэсам.

У снежні 2020 года аўстралійскі парламент ухваліў закон, які надзяляе цэнтральны ўрад правам вета ў дачыненні да любога пагаднення паміж прадстаўнікамі Аўстраліі і замежным урадам. Зараз, калі Канбера ўпершыню ўвяла права вета, пагадненне па супрацоўніцтве ў рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» непазбежна патрапіць у чорны спіс.

Па стане на лістапад 2020 года Кітай падпісаў 201 дакумент аб супрацоўніцтве па сумеснай рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» са 138 краінамі і 31 міжнароднай арганізацыяй. Дзеянні Аўстраліі не паўплываюць на актыўнае прасоўванне рэалізацыі кітайскай інтэграцыйнай ініцыятывы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ