Сі Цзіньпін узяў удзел у кліматычным саміце

2021-04-23 16:26:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

22 красавіка старшыня КНР Сі Цзіньпін па відэасувязі прыняў удзел у кліматычным саміце.

“Ахова навакольнага асяроддзя -- гэта ахова прадукцыйных сіл, а паляпшэнне навакольнага асяроддзя -- іх развіццё, таму мы павінны зрабіць спрыяльнае навакольнае асяроддзе апорай устойлівага глабальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця”, -- сказаў у сваім выступе кіраўнік Кітая, адзначыўшы, што ад навакольнага асяроддзя залежыць дабрабыт народаў розных краін. Паводле яго слоў, усе краіны павінны разам дамагацца эфектыўнасці ў ахове навакольнага асяроддзя і эканамічным развіцці, стварэнні новых працоўных месцаў і выкараненні беднасці.

Сі Цзіньпін заклікаў развітыя краіны даць краінам, якія развіваюцца, падтрымку ў такіх сферах, як сродкі, тэхналогіі і павелічэнне здольнасцяў у прасоўванні да нізкавугляроднай трансфармацыі. Ён выказаў гатоўнасць кітайскага боку аб'яднаць намаганні з міжнароднай супольнасцю для прасоўвання глабальнага кіравання навакольным асяроддзем.

Сі Цзіньпін зноў падкрэсліў, што ў КНР кіруюцца прынцыпам імкнення да экакультуры, ажыццяўляюць новую канцэпцыю развіцця, ідуць па шляху развіцця, які адрозніваецца ўсебаковай трансфармацыяй сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама прыярытэтам абароны экалогіі, “зялёным” і нізкавугляродным развіццём.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ