Егіпет падпісаў з Кітаем пагадненне аб вытворчасці вакцыны ад COVID-19 на сваёй тэрыторыі

2021-04-23 16:27:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская кампанія Sinovac Biotech і егіпецкая VACSERA падпісалі пагадненне аб вытворчасці кітайскай вакцыны ад COVID-19 у Егіпце. На цырымоніі падпісання прысутнічалі прэм'ер-міністр Егіпта Мустафа Мадбулі, міністр аховы здароўя Хала Заід і амбасадар Кітая ў Егіпце Ляа Ліцян, якія пазней правялі перамовы і высока ацанілі супрацоўніцтва дзвюх краін у барацьбе з пандэміяй COVID-19.

М. Мадбулі выказаў падзяку кітайскаму боку за падтрымку ў супрацьдзеянні каранавірусу. Паводле яго слоў, гэта пагадненне мае важнае значэнне, бо дае Егіпту магчымасць вырабляць вакцыны ад COVID-19 на сваёй тэрыторыі.

Падпісанне пагаднення з'яўляецца новай вяхой у кітайска-егіпецкім супрацоўніцтве ў барацьбе з COVID-19, адзначыў пасол Ляа Ліцян, дадаўшы, што гэты дакумент адыграе важную ролю ў дапамозе Егіпту, Блізкаму Усходу і наогул Афрыцы ў супрацьдзеянні эпідэміі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ