Кітай рыхтуецца да запуску асноўнага модуля айчыннай касмічнай станцыі

2021-04-23 16:29:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ракета-носьбіт "Чанчжэн-5B Y2" разам з асноўным модулем кітайскай касмічнай станцыі "Цяньхэ" на борце дастаўлены ў пятніцу на стартавую пляцоўку касмадрома “Вэньчан” на Хайнане.

Як паведамілі ў Канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая, перад стартам ім трэба прайсці функцыянальныя выпрабаванні.

Па паведамленні ведамства, аб'екты і абсталяванне на касмадроме працуюць у штатным рэжыме, падрыхтоўчыя работы вядуцца згодна з запланаваным графікам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ