МЗС КНР: Кітай прапаноўвае ЗША выконваць свае абяцанні

2021-05-12 16:23:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен на днях на пасяджэнні высокага ўзроўню Савета Бяспекі ААН на тэму падтрымання шматбаковасці і заснаванай на ААН міжнароднай сістэмы прызнаў, што ў апошнія гады ЗША парушылі заснаваны на правілах міжнародны парадак, і сказаў, што Злучаныя Штаты ўжо пачалі і будуць працягваць актыўна ўдзельнічаць у шматбаковых інстытутах.

Каментуючы гэта, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін 11 мая на чарговай прэс-канферэнцыі сказала, што ў апошні час Злучаныя Штаты пераследавалі «нацыянальны прыярытэт» на міжнародным узроўні і значна парушылі кантракты і выйшлі з шэрагу міжнародных арганізацый, сур'ёзна падрывалі шматбаковасць і аслабілі заснаваную на ААН міжнародную сістэму.

Кітай заўважыў, што ў апошні час ЗША неаднаразова выказалі намеры вярнуцца да шматбаковых інстытутах і шматбаковых пагадненняў і выканаць свае шматбаковыя абавязацельствы. «Кітай спадзяецца, што Злучаныя Штаты будуць выконваць сваё абяцанне, дазволяць дзеянням адпавядаць словам. Мы спадзяёмся, што ЗША будуць шчыра выконваць сваю ўрачыстую прыхільнасць мэтам і прынцыпам Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, абараняць заснаваную на ААН міжнародную сістэму, абараняць міжнародны парадак, заснаваны на міжнародным праве, і сваімі практычнымі дзеяннямі забяспечваць шматбаковасць», - сказала Хуа Чуньін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ