Кітай удасканаліць грузавыя перавозкі для стымулявання трансгранічнай электроннай камерцыі

2021-05-12 16:26:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Грузавыя чыгуначныя перавозкі па маршруце Кітай-Еўропа будуць удасканалены з тым, каб садзейнічаць развіццю трансгранічнай электроннай камерцыі. Пра гэта гаворыцца ў трохгадовым плане дзеянняў, прадстаўленым на 5-й Міжнароднай ЭКСПА "Шаўковы шлях", якая адкрылася днямі.

Як адзначаецца ў плане, Кітай створыць "механізм зялёных паслуг" для трансгранічнай электроннай камерцыі, што ажыццяўляецца з выкарыстаннем грузавога цягніка "Чан'ань" маршрутам Кітай-Еўропа. Пры гэтым будзе развівацца яшчэ больш новых напрамкаў, закліканых спрыяць міжнародным грузавым патокам.

Будуць прыкладзены намаганні для падтрымкі краін, якія жадаюць стварыць павільёны для прадукцыі электроннай камерцыі ў Сіане / адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай /. Акрамя таго, будзе дапушчана стварэнне замежных складоў у мэтах аказання садзейнічання ў зніжэнні выдаткаў прадпрыемствам.

Кітай мае намер яшчэ больш эфектыўна выкарыстоўваць свае перавагі ў галіне трансгранічнай электроннай камерцыі, прадастаўляючы замежным прадпрымальнікам паслугі па аўтсорсінгу, такія, як кіраванне, "разумная" лагістыка і размеркаванне.

Акрамя таго, у плане таксама адзначаецца, што ў Сіане і за мяжой будуць створаны цэнтры падрыхтоўкі, каб выхаваць яшчэ больш кадраў у галіне трансгранічнай электроннай камерцыі для краін, размешчаных уздоўж "Пояса і шляху".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ