Каментар: Кітай па-ранейшаму мае «Дэмаграфічныя магчымасці» для далейшай стабілізацыі і развіцця

2021-05-12 16:28:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

11 мая Кітай афіцыйна апублікаваў асноўныя даныя сёмага ўсекітайскага перапісу насельніцтва. У 2020 годзе агульная колькасць насельніцтва Кітая дасягнула 1,41 млрд чалавек, што складае каля 18% ад агульнай колькасці насельніцтва планеты. Кітай па-ранейшаму займае па гэтым паказчыку першае месца ў свеце.

Адносна тэндэнцыі змены структуры насельніцтва Кітая, на Захадзе цяпер існуюць нямала меркаванняў. Напрыклад, што Кітай сутыкаецца з падвойнымі выклікамі: нізкая нараджальнасць і старэнне насельніцтва, што, нібыта, змяншае патэнцыял эканамічнага развіцця Кітая. Аднак, мяркуючы па апошніх даных, рэальная сітуацыя не гэтак песімістычна.

За апошнія 10 гадоў агульная колькасць насельніцтва Кітая павялічылася на 72,06 млн. чалавек. У прыватнасці, колькасць дзяцей ва ўзросце ад 0 да 14 гадоў павялічылася на 30,92 млн. чалавек. У цяперашні час насельніцтва Кітая ў працаздольным узросце 16-59 гадоў дасягае 880 млн чалавек. Рэсурсы рабочай сілы па-ранейшаму дастаткова вялікія; сярэдні ўзрост працаздольнага насельніцтва складае 38,8 года, прыкладна столькі ж, колькі ў ЗША.

Падчас перапісу таксама назіраліся станоўчыя рысы змяненняў у дэмаграфічнай структуры. Напрыклад, сярод працаздольнага насельніцтва колькасць людзей з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй дасягнула 385 млн. Прапарцыйная доля складае 43,79%, што на 12,8% больш, чым у 2010 годзе. За апошняе дзесяцігоддзе колькасць насельніцтва, якое пастаянна пражывання ў гарадах Кітая павялічылася на 236 млн чалавек; колькасць рабочых-мігрантаў унутры краіны дасягнула 376 млн. чалавек, павялічыўшыся амаль на 70% за 10 гадоў.

Няцяжка зразумець, што вышэйзгаданыя тэндэнцыі змены дэмаграфічнай структуры адпавядаюць гістарычным працэсам працяглага пераходу Кітая да якаснага развіцця. З пераўтварэннем дэмаграфічнага дывідэнду ў дывідэнд талентаў чакаецца, што перавага дэмаграфічных рэсурсаў Кітая будзе па-ранейшаму ўмацоўвацца.

У той жа час неабходна аддаваць сабе справаздачу, што дэмаграфічная сітуацыя ў Кітаі сапраўды сутыкнулася з шэрагам выклікаў, якія ўзрастаюць з кожным днём. Напрыклад, агульны каэфіцыент нараджальнасці жанчын дзетароднага ўзросту складае 1,3, што знаходзіцца на нізкім узроўні; насельніцтва ва ўзросце 60 гадоў і старэй перавышае 260 млн. чалавек, або 18,7% ад агульнай колькасці насельніцтва. Старэнне нацыі працягваецца.

На самай справе, і зніжэнне нараджальнасці насельніцтва, і паскарэнне старэння насельніцтва - гэта агульная праблема, з якой сутыкаецца ўвесь свет. У адказ на старэнне насельніцтва Кітай развівае «сівую эканоміку», каб стымуляваць спажывецкія патэнцыялы пажылых людзей. Разам з гэтым Кітай таксама заахвочвае пажылых ва ўзросце 60-69 гадоў працаваць, калі, вядома, здароўе ім дазваляе.

У цяперашні час працэс урбанізацыі Кітая прасоўваецца з узмоцненымі тэмпамі. Не толькі для стымулявання інвестыцый, але і для павелічэння попыту. Велізарная колькасць насельніцтва і магчымасці высокакваліфікаваных прафесіяналаў па-ранейшаму з'яўляюцца важным «стымулам» сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ