1-я Кітайская міжнародная выстава спажывецкіх тавараў (CICPE) прадаставіць свету вялікія магчымасці карыстацца буйным спажывецкім рынкам

2021-05-12 16:29:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З 7 па 10 мая ў Хайкоу (прав. Хайнань, Паўднёвы Кітай) прайшла першая Кітайская міжнародная выстава спажывецкіх тавараў (CICPE). На працягу 4 дзён 1505 прадпрыемстваў, 2628 марак тавараў з 70 краін і раёнаў свету прадставілі сваю прадукцыю, якая прыцягнула ўвагу 240 тыс. наведвальнікаў.

У адрозненне ад іншых вядомых выставачных мерапрыемстваў, праведзеных у Кітаі, CICPE робіць акцэнт на пашырэнне спажывання і павышэнне яго ўзроўню.

У 2020 годзе, нягледзячы на негатыўны ўплыў пандэміі, доля спажывецкіх выдаткаў у Кітаі ўсё ж склала 54,3% ВУП краіны, сярод насельніцтва колькасцю больш за 1,4 млрд. чалавек назіраліся звыш 400 млн з сярэднім прыбыткам, а сярэднедушавы ВУП краіны перавысіў 10 тыс. дол. ЗША. А ў гэтых лічбах і даных змяшчаецца магутная ўнутраная сіла, якая прасоўвае эканамічнае развіццё краіны. CICPE якраз выступае платформай, што задавальняе імкненне кітайскага народа да выдатнага жыцця, што адначасова надае і новую рухаючую сілу эканамічнаму развіццю.

У Кітаі назіраецца спрыяльная тэндэнцыя павышэння ўзроўню спажывання. Інвестыцыйны банк Morgan Stanley нядаўна прааналізаваў у сваім дакладзе, што на працягу 10-годдзя штогадовы прырост спажывання кітайскага насельніцтва складзе 7,9%, што стане найвышэйшым паказчыкам усяго свету.

У мінулым месяцы на Уол-стрыт інтэнсіўна публікавалі квартальныя фінансавыя справаздачы, у якіх поспехі, праяўленыя на кітайскім рынку, вельмі часта былі згаданыя. Згодна са справаздачы кампаніі «Эпл», за першыя тры месяцы гэтага года даходы кампаніі на Вялікім кітайскім рынку (уключаючы кантынентальную частку Кітая, Сянган і Тайвань) выраслі на 87%. Аб'ём продажаў сеткі кавярняў «Starbucks» за першы квартал на кітайскім рынку вырас на 91%. У цяперашні час сетка мае 5000 кавярняў, што згодна з праграмай да кастрычніка 2022 года складзе 6000.

Самае галоўнае ў тым, што Кітай усімі сіламі прасоўвае высокаўзроўневую знешнюю адкрытасць, каб яшчэ лепш праявіць патэнцыял спажывання. Правінцыя Хайнань, дзе прайшла першая CICPE, порт свабоднага гандлю, на стварэнне і ўдасканаленне якога прыкладаюць максімум намаганняў у краіне ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. «Пасля таго, як да 2025 году ўвесь востраў будзе цалкам зачынены, там з'явіцца рай бяспошліннага, турыстычнага і рознічнага бізнесу, дзе можна будзе ажыццявіць мэту «купляць і прадаць тавары з усяго свету »», - заявіла галоўны эканаміст Кітайскага міжнароднага цэнтра па эканамічным абмене Чэнь Вэньлін.

Нагадаем, што ў той жа дзень, калі CICPE зачынялася, 42 удзельніка выставы падпісалі пратакол аб намерах прыняць удзел у другой CICPE, у іх ліку такія вядомыя кампаніі, як L'Oréal, Parker, Deloitte і інш. Безумоўна, буйны рынак, які ахоплівае насельніцтва колькасцю ў 1,4 з лішнім мільярдаў чалавек, прадаставіць усяму свету агульныя магчымасці развіцця.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ