Сянганскі «Дыснэйлэнд» паказаў страты амаль у 350 млн долараў ЗША па выніках 2020 фінансавага года
Сянганскі тэматычны парк забаў "Дыснэйлэнд" паведаміў аб чыстай страце ў памеры 348 млн долараў ЗША па выніках 2020 фінансавага года на фоне таго,што амаль 60 працэнтаў дзён года парк быў зачынены з-за эпідэміі COVID-19.Выручка парку з кастрычніка 2019 года па верасень 2020 года знізілася на 76працэнтаў і склала 180 млн долараў ЗША, гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі парку.
Наведвальнасць парку ў справаздачным перыядзе склала 1,7 млн чалавек,што на 73 працэнты менш у параўнанні з годам раней. Сярэднедушавыя расходы наведвальнікаў таксама знізіліся на 18 працэнтаў.
Нягледзячы на невысокія паказчыкі камерцыйнай дзейнасці, парк захоўвае аптымізм. Жыхары Сянгана станоўча адрэагавалі на паўторнае адкрыццё «Дыснэйлэнда», якое адбылося 19 лютага года, пра што сведчыць рост наведвальнасці. Колькасць наведвальнікаў з гадавым абанементам дасягнула рэкорднага ўзроўню з моманту яго адкрыцця ў 2011 годзе, вынікае з даных тэматычнага парку.