Вядучы эпідэміёлаг Кітая заклікаў да міжнародных намаганняў па барацьбе з пандэміяй

2021-05-18 16:05:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Вядучы эпідэміёлаг Кітая Чжун Наньшань заклікаў да глабальнай салідарнасці і супрацоўніцтва для барацьбы з COVID-19 і прадухілення новай пандэміі. Чжун Наньшань, які ўваходзіць у групу па забеспячэнні гатоўнасці да пандэміі і рэагаванні на яе, нагадаў, што ў ліпені 2020 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя /СААЗ/ абвясціла аб заснаванні незалежнай групы пад эгідай СААЗ для ацэнкі глабальных мер рэагавання на пандэмію COVID-19. Чжун Наньшань перакананы, што гэтую пандэмію можна было прадухіліць. Ён дадаў, што дзейнасць IPPPR нацэлена на тое, каб атрымаць урокі з надзвычайнай сітуацыі ў галіне аховы здароўя і даць рэкамендацыі на будучыню. 12 траўня група апублікавала даклад, у якім паказала існуючыя недахопы і магчымыя рашэнні ў прыярытэтных сферах прафілактыкі і рэагавання на пандэмію. Па словах Чжун Наньшаня, фарміраванне калектыўнага імунітэту шляхам масавай вакцынацыі выступае важным звяном супрацьэпідэмічнай працы, аднак у цяперашні час вакцыны размяркоўваюцца несправядліва.

Краіны з высокім узроўнем даходаў павінны ўнесці ўклад у механізмCOVAX, забяспечыць раўнапраўны доступ да вакцын для краін з нізкім і сярэднім прыбыткам. Акрамя таго, аўтары дакладу заклікаюць краіны-вытворцы вакцын прадастаўляць ліцэнзіі і перадаваць тэхналогіі, каб зрабіць забеспячэнне вакцынамі адэкватным і справядлівым.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ