Месца правядзення 1-га з'езда КПК у Шанхаі прыцягвае ўсё больш маладых наведвальнікаў
Усё большая колькасць маладых людзей наведваюць Дом-музей1-га з'езда КПК у Шанхаі, паведаміла 17 мая газета China Daily.
Сярэдні ўзрост прадстаўнікоў партыйных арганізацый, якія ўдзельнічалі ў першым Усекітайскім з'ездзе КПК, складаў 28 гадоў,заявіла малодшы навуковы супрацоўнік Дома-музея 1-га з'езда КПК Ян Юй. Кітайцы той жа ўзроставай групы ў цяперашні час праяўляюць больш цікавасці да гісторыі КПК, дадала яна.
Гэты будынак, які захаваў першапачатковы стан, стаў адметнай мясцінай горада ў рамках "чырвонага" турызму, адзначыла Ян Юй.
Дом-музей 1-га з'езда КПК у Шанхаі адкрыецца для публікі 1ліпеня пасля пяці месяцаў рамонту.