UBS: Ахоп насельніцтва вакцынацыяй ад COVID-19 у Кітаі зможа дасягнуць 87%

2021-05-19 11:06:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

14 мая найбуйнейшы швейцарскі банк UBS апублікаваў даклад, у якім гаворыцца, што ў апошнія тыдні ў Кітаі імкліва павялічыліся тэмпы вакцынацыі ад COVID-19. Калі цяперашнія тэмпы вакцынацыі ў Кітаі захаваюцца, то, паводле адзнак, у канчатковым выніку будзе вакцынавана 87% насельніцтва КНР.

Згодна з дакладам UBS, пакуль невядомы аб'ём паставак і экспарту вакцыны ад COVID-19 у Кітаі, але лічыцца, што агульны аб'ём вытворчасці вакцыны ў КНР зможа дасягнуць 5,8 млрд доз. Гэта колькасць дастатковая для насельніцтва краіны. Зыходзячы з абавязацельстваў іншых дзяржаў, банк вызначыў, што колькасць закупленых кітайскіх вакцын складзе каля 1 млрд доз.

У дакладзе гаворыцца, што з 10 па 14 траўня ў 33 з 41 краіны, праграму вакцынацыі якіх банк адсочвае, паскорыліся тэмпы вакцынацыі. Па выніках ацэнкі сярэдняга паказчыка вакцынацыі насельніцтва за апошнія 7 дзён, па стане на канец 2021 года 56% насельніцтва гэтых краін будзе вакцынаванае. У 2021 годзе ў развітых краінах атрымаюць вакцыну ад COVID-19 92% насельніцтва, а ў краіных, якія развіваюцца, будзе вакцынавана 47% насельніцтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ