Кітай заклікаў ЗША ўзяць на сябе належную адказнасць у дачыненні да палесціна-ізраільскага канфлікту

2021-05-19 11:08:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай заклікаў ЗША ўзяць на сябе належную адказнасць у дачыненні да палесціна-ізраільскага канфлікту і падтрымаць СБ ААН, каб ён адыграў належную ролю ў змякчэнні напружанасці.

16 мая Злучаныя Штаты трэці раз заблакавалі ў СБ ААН прыняцце сумеснай рэзалюцыі, якая асуджае эскалацыю гвалту ў ходзе палесціна-ізраільскага канфлікту. 17 мая амерыканскія СМІ паведамілі, што адміністрацыя Д. Байдэна ўхваліла продаж Ізраілю зброі на агульную суму 735 млн долараў.

Як заявіў на брыфінгу спікер МЗС КНР Чжаа Ліцзянь, большасць членаў СБ ААН заклікала да неадкладнага спынення агню і прадухілення поўнамаштабнага крызісу. Усе ўдзельнікі сустрэчы запатрабавалі абараніць насельніцтва і пазбегнуць дадатковых ахвяр. Акрамя таго, усе яны таксама выступілі за палітычнае ўрэгуляванне і заклікалі Палесціну і Ізраіль як мага хутчэй вярнуцца за стол мірных перамоў на аснове прынцыпу "дзве дзяржавы для двух народаў". Пры гэтым удзельнікі сустрэчы адзначылі, што СБ ААН павінен выступаць аднагалосна, прасоўваць працэс мірных перамоваў у справядлівым ключы і прыкладаць

намаганні на карысць мірнага суіснавання Палесціны і Ізраіля.

"ЗША павінны ўзяць на сябе належную адказнасць, заняць справядлівую пазіцыю і разам з большасцю членаў сусветнай супольнасці падтрымаць СБ ААН", -- сказаў Чжаа Ліцзянь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ