Адкрыццё музея конных пазводаў з бронзы часоў дынастыі Цінь

2021-05-19 17:55:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У аўторак у горадзе Сіань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі адбылося адкрыццё новага музея, у якім прадстаўлены дзве бронзавыя конныя падводы перыяду праўлення імператара Цінь Шыхуана -- заснавальніка дынастыі Цінь.

Гэтыя ўнікальныя прадметы гістарычнай спадчыны прыцягнулі ўвагу сусветнай грамадскасці пасля таго, як яны былі выяўленыя пры раскопках 1980 года непадалёку ад маўзалея імператара Цінь Шыхуана.

Іншыя экспанаты ўключаюць фатаграфіі раскопак пры маўзалеі імператара, бронзавыя рэліквіі, звязаныя з коннымі калёсамі, а таксама рэліквіі, якія адносяцца да старажытных тэхналогіях вытворчасці падводаў.

Калі два бронзавыя ўзоры былі ўпершыню выяўленыя, высветлілася, што яны былі разбітыя на больш чым 3000 частак у выніку абвальвання верхняга пласта глебы, сказаў У Юнці, даследчык музея пахавальнага комплексу імператара Цінь Шыхуана. Па словах У Юнці, экспертам па культурных рэліквій спатрэбілася восем гадоў, каб аднавіць падводы і зрабіць іх прыдатнымі для экспанавання. "Бронзавыя калёсы маюць высокую гістарычную, тэхналагічную і мастацкую каштоўнасць, бо яны адлюстроўваюць старажытны працэс металургічнага ліцця і даюць падрабязную інфармацыю аб форме і структуры вазоў часоў дынастыі Цінь", -- дадаў У Юнці. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ