Медыякарпарацыя Кітая і МАК правялі перамовы ў фармаце відэасувязі
18 мая Медыякарпарацыя Кітая і Міжнародны Алімпійскі камітэт правялі перамовы ў фармаце відэасувязі. Генеральны дырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн і прэзідэнт МАК Томас Бах дасягнулі дамоўленасцей па такіх пытаннях, як трансляцыя летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа і зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, супрацоўніцтва ў сферы аўтарскіх правоў Алімпійскіх гульняў, а таксама запуск Алімпійскага тэлеканала Цэнтральнага тэлебачання Кітая.
Шэнь Хайсюн паказаў, што ў цяперашні час Медыякарпарацыя Кітая актыўна ператварае ў жыццё адпаведныя ўказанні старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў плане выканання задач па трансляцыі спаборніцтваў і прапаганды летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа і зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне. У цяперашні час першая партыя абсталявання для трансляцыі звышвысокага дазволу 4k/8k ужо дастаўлена ў Токіа. Медыякарпарацыя Кітая мае намер накіраваць у сталіцу Японіі для асвятлення спаборніцтваў больш за 500 супрацоўнікаў. Колькасць супрацоўнікаў карпарацыі ў Кітаі, якія будуць браць удзел у асвятленні Алімпіяды ў Токіа, перавысіць 2000 чалавек. Акрамя гэтага, Міжнароднаму Алімпійскаму камітэту будуць прадастаўляць розныя медыя-паслугі яшчэ больш за 300 супрацоўнікаў Медыякарпарацыі.
Томас Бах паказаў, што МАК надае павышаную ўвагу супрацоўніцтву з Медыякарпарацыяй Кітая. Ён спадзяецца, што абодва бакі змогуць паглыбляць супрацоўніцтва і сумесна садзейнічаць распаўсюджванню алімпійскага духу ў Кітаі і ва ўсім свеце. - Р -