У Тыбеце назіраецца бесперапынны рост даходаў насельніцтва
У Тыбецкім аўтаномным раёне на паўднёвым захадзе Кітая фіксаваўся двухзначны рост даходаў сельскага насельніцтва на працягу 18 гадоў запар, гаворыцца ў Белай кнізе, апублікаванай Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР у пятніцу.
У 2020 годзе наяўны даход на душу насельніцтва ў Тыбеце падвоіўся ў параўнанні з 2010 годам, адзначаецца ў Белай кнізе "Тыбет з 1951 года: вызваленне, развіццё і росквіт".
У 2020 годзе наяўны даход на душу насельніцтва ў сельскай мясцовасці ў Тыбеце склаў 14598 юаняў, што на 12,7% больш, чым годам раней, у той час як даход гарадскіх жыхароў у рэгіёне дасягнуў 41156 юаняў, павялічыўшыся на 10% у параўнанні з паказчыкам 2019 года.