Лі Кэцян прыняў удзел у 2-м саміце Партнёрства ў імя «зялёнага» росту і глабальных мэтаў да 2030 года
30 мая прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян па відэасувязі прыняў удзел у 2-м саміце Партнёрства ў імя «зялёнага» росту і глабальных мэтаў да 2030 года.
Лі Кэцян заявіў, што у сусветнай эканоміцы расце нестабільнасць і нявызначанасць, а глабальнае "зялёнае" і ўстойлівае развіццё сутыкаецца з суровымі выклікамі. Перад тварам цяжкасцяў і ўзрушэнняў члены міжнароднай супольнасці павінны аказваць узаемную падтрымку і дзейнічаць разам, імкнучыся да таго, каб працэсы развіцця і "зялёнай" трансфармацыі ішлі паралельна і садзейнічалі аднн аднаму дзеля павышэння якасці і мадэрнізацыі, сказаў ён.
Лі Кэцян адзначыў, што Кітай ў працэсе ажыццяўлення мадэрнізацыі краіны да сярэдзіны стагоддзя і прадастаўлення кітайскаму народу магчымасці жыць шчасліва пяройдзе на "зялёнае" развіццё. Гэта не мае прэцэдэнтаў у гісторыі чалавецтва і запатрабуе тытанічных намаганняў для ажыццяўлення, падкрэсліў кітайскі прэм'ер.
Лі Кэцян дадаў, што Кітай створыць і палепшыць эканамічную сістэму, заснаваную на нізкавугляродным цыклічным развіцці, і будзе садзейнічаць усебаковай "зялёнай" трансфармацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Паводле яго слоў, Кітай будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці зніжэння забруджвання і скарачэння выкідаў вугляроду, разглядаючы скарачэнне выкідаў вугляроду ў якасці прыярытэтнага стратэгічнага напрамку.
2-гі саміт Партнёрства ў імя «зялёнага» росту і глабальных мэтаў да 2030 года арганізаваны Рэспублікай Карэя і праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі. У мерапрыемстве прымаюць удзел высокапастаўленыя прадстаўнікі больш за 60 дзяржаў і міжнародных арганізацый.