Ініцыятыва "Адзін пояс і адзін шлях" спрыяе "зялёнаму" аднаўленню пасля пандэміі
Вясновае пасяджэнне Міжнароднага фінансавага форуму абнародавала даклад аб Кітаі. У ім адзначаецца, што па выніках штогадовага даследавання цэнтральных банкаў краін уздоўж "Аднаго пояса і аднаго шляху" 87% апытаных банкаў лічаць, што рэалаваныя ў рамках "Аднаго пояса і аднаго шляху" праекты спрыяюць аднаўленню эканомікі, з іх 75% адзначаюць, што дадзеныя праекты ідуць на карысць устойліваму развіццю.
Як паказваюць прыведзеныя ў дакуменце вынікі даследавання, такія меры, як лакдаўны і сацыяльнае дыстанцыяванне, аказалі часовы ўплыў на развіццё шэрагу буйных праектаў, але кітайскі бок пры гэтым не аслабіў падтрымку праектаў у рамках "Аднаго пояса і аднаго шляху" на фоне эпідэміі. Большасць апытаных разлічваюць, што ініцыятыва будзе спрыяць росту ВУП у іх краінах у бліжэйшыя 5 гадоў.
У дакладзе таксама адзначаюцца шырокія перспектывы супрацоўніцтва ў галіне экалагічных стандартаў, "зялёнай" энергетыкі і транспарту. На думку банкаў, інвеставанне ў "зялёную" энергетыку і транспарт, а таксама сумесная распрацоўка стандартаў у адносінах да праектаў ініцыятывы з'яўляюцца надзвычай важнымі напрамкамі.
Нароўні з супрацьстаяннем эпідэміі COVID-19, усім краінам свету таксама трэба актывізаваць намаганні і выконваць свае абяцанні ў частцы навакольнага асяроддзя, вынікае з дакладу. Інвестыцыі ў здаровую экасістэму -- адзіны шлях для забеспячэння доўгатэрміновага прыбытку банкаўскай галіны.
У дакладзе падкрэсліваецца наяўнасць вялікага патэнцыялу для супрацоўніцтва ва ўсіх названых галінах. Толькі глабальнае супрацоўніцтва можа дазволіць сусветнай эканоміцы хутка і ўстойліва акрыяць ад эпідэміі.
Міжнародны фінансавы форум і Інстытут Цэнтральнаазіяцкага рэгіянальнага эканамічнага супрацоўніцтва падпісалі пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве з мэтай паскорыць будаўніцтва базавай інфраструктуры ў Цэнтральнай Азіі ў такіх сферах, як энергазберажэнне, нізкавугляроднае развіццё, абарона навакольнага асяроддзя; сумесна павысіць узровень супрацоўніцтва ў галіне рэгіянальнай эканомікі і транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці.