Кітай дабудаваў другую па магутнасці ГЭС у свеце

2021-05-31 16:00:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай дабудаваў другую па магутнасці ГЭС у свеце -- станцыю «Байхэтань» на рацэ Цзіньша. Узвядзенне асноўных канструкцый завершана 31 траўня, а першы генератар будзе запушчаны 1 ліпеня. Цалкам ГЭС запрацуе ў канцы 2022 года.

Агульная магутнасць ГЭС складзе 16 млн кВт, штогод станцыя будзе выпрацоўваць да 62 млрд кВт/г электраэнергіі. Па гэтым паказчыку яна будзе саступаць толькі сусветнаму рэкардсмену -- найбуйнейшай у свеце ГЭС «Тры цясніны» на рацэ Янцзы, якая ў 2020 годзе выпрацавала 103,1 млрд кВт/г электрычнасці, абнавіўшы сусветны рэкорд генерацыі энергіі на асобна ўзятай гідраэлектрастанцыі.

Праца ГЭС дазволіць скараціць штогадовыя эмісіі вуглякіслага газу ў КНР на 51,6 млн тонаў. Пры яе ўзвядзенні былі выкарыстаны найноўшыя тэхналогіі. Так, тут усталяваныя першы і адзіны ў свеце генератар магутнасцю мільён кВт. Ажыятаж сярод інтэрнэт-карыстальнікаў выклікала нулявая вібрацыя гэтага вялізнага агрэгата. Па сетцы разляцелася відэа з манеткай, што спакойна стаіць рубам на вечку блока, у якім магутны генератар круціцца з хуткасцю 111 абаротаў за хвіліну.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ