Палітызацыя даследаванняў аб паходжання COVID-19 стварае перашкоды для выратавання жыццяў -- МЗС КНР

2021-06-01 11:17:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Спробы ЗША палітызаваць даследаванне паходжання COVID-19 сур'ёзна падрывае міжнароднае супрацоўніцтва, стварае цяжкасці і перашкоды для барацьбы з вірусам і выратавання жыццяў людзей, заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь.

Кітайскі спікер выступіў з такой заявай у адказ на нядаўнія каментары выканаўчага дырэктара Праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкла Раяна аб тым, што ўвесь працэс адсочвання паходжання каранавіруса атручваецца палітыкай. "Мы выступаем за даследаванне паходжання віруса з апорай на навукоўцаў, якое разумее салідарнасць і супрацу", -- падкрэсліў ён.

Прытрымліваючыся прынцыпу адкрытасці, празрыстасці і супрацоўніцтва, Кітай двойчы запрашаў экспертаў СААЗ для сумеснага вывучэння паходжання віруса, нагадаў спікер. "Паколькі даследаванне паходжання закранае многія краіны ва ўсім свеце, мы заклікаем іншыя краіны таксама запрасіць экспертаў СААЗ для правядзення аналагічных даследаванняў у мэтах рэагавання на заклапочанасць міжнароднай супольнасці", -- адзначыў Ван Вэньбінь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ