Папера з кары шаўкоўніцы — ручная праца ў 21 стагоддзі

2021-06-01 16:38:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У нашы дні ёсць майстры, якія ўручную вырабляюць паперу па тэхналогіі, якая лічыцца нематэрыяльнай культурнай спадчынай. Пазнаёміцца з гэтымі ўмельцамі можна ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне.

У павеце Маюй ёсць цэлая вуліца з майстэрнямі па вытворчасці паперы з кары шаўкоўніцы. Гэтыя майстэрні былі адкрыты ў 2009 годзе. Сёння ў 8-мі майстэрняў працуюць 34 тэхнолагі.

Для вытворчасці аднаго аркуша паперы спатрэбіцца 25 гадзін і 8 розных этапаў, пачынаючы ад нарыхтоўкі кары і заканчваючы прасушкай на адкрытым паветры. У летні перыяд працэс вытворчасці скарачаецца на гадзіну, сохне папера на сонцы хутчэй.

За адзін дзень можа вырабіць 10 аркушаў паперы памерам адзін квадратны метр. За працоўную змену 20 супрацоўнікаў майстэрні вырабляюць каля 200 лістоў. Вытворчасць вядзецца круглы год.

Гатовая папера атрымліваецца трохі грубая, але яна шырока выкарыстоўваецца для жывапісу і каліграфіі, вытворчасці дэкаратыўных тавараў: кітайскіх ліхтарыкаў, нататнікаў, альбомаў для малявання, сувенірнай прадукцыі.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ