Суд Сянгана перанёс слуханні па справе 47 чалавек, якія падазраюцца ў падрыўной дзейнасці

2021-06-02 11:03:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прызначаныя на сёння паўторныя слуханні ў магістрацкім судзе раёна Заходні Каўлун Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган па справе Дай Яаціна і яшчэ 46 бунтаўнікоў, якія абвінавачваюцца ў змове з мэтай падрыву дзяржаўнай улады, былі перанесеныя на 8 ліпеня.

Першыя судовыя слуханні прайшлі ў сакавіку. Акрамя таго, суд сёння абвясціў, што разгляд справы перадаецца ў Вярхоўны суд Сянгана.

47 чалавек падазраюцца ў парушэнні Закона КНР аб абароне нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган праз арганізацыю ў 2020 годзе так званых "першасных выбараў" або ўдзел у іх.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ