На Мальце адкрыўся Тыдзень турызму і культуры Кітая
Мальта 1 чэрвеня афіцыйна аднавіла працу турыстычнай галіны. Таксама па відэасувязі адбылося мерапрыемства "Тыдзень турызму і культуры Кітая".
Мерапрыемствы ў рамках Тыдня культуры праходзяць пераважна ў рэжыме анлайн і прысвечаныя Кітаю. У рамках Тыдня – знаёмства з нематэрыяльнай культурнай спадчынай, лядовым турызмам і культурай харчавання. На мерапрыемстве прадстаўлены рэкламныя відэаролікі, выставы, фатаграфіі, кароткія відэа-сюжэты, а таксама прэзентацыі гастранамічных вынаходстваў і турыстычных маршрутаў.
Кітайскі культурны цэнтр на Мальце таксама плануе арганізаваць майстар-класы сумесна з дызайн-кластарам Валеты і вёскай рамёстваў Та-Калі, праводзіць міні-ўрокі ў горадзе Свіі і вёсцы Арб у рамках узаемадзеяння паміж населенымі пунктамі, а таксама супрацоўнічаць з мальтыйскім кулінарным сайтам для правядзення прэзентацыйнага мерапрыемствы "Кітайскі смак".
Мерапрыемства будзе працягвацца адзін месяц. Яго ініцыятарам выступіў дэпартамент міжнародных абменаў і супрацоўніцтва Міністэрства культуры і турызму КНР, а арганізатарам -- Кітайскі культурны цэнтр на Мальце і Цэнтр культурнага абмену паміж Кітаем і замежнымі краінамі Міністэрства культуры і турызму КНР пры садзейнічанні Упраўлення культуры і Упраўлення развіцця турызму Тыбецкага аўтаномнага раёна.