Кітай запусціў метэаралагічны спадарожнік новага пакалення
Кітай з касмадрома «Січан» у правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе краіны паспяхова запусціў новы метэаралагічны спадарожнік і вывеў яго на зададзеную арбіту.
Спадарожнік "Фэн'юнь-4B" быў запушчаны ў 00:17 па пекінскім часе пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-3Б". Сённяшні пуск стаў 372-м па ліку для ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн", паведамілі ў цэнтры запуску спадарожнікаў.
"Фэн'юнь-4B", першы з айчынных метэаралагічных спадарожнікаў новага пакалення на геастацыянарнай арбіце, будзе выкарыстоўвацца для аналізу і прагназавання надвор'я, а таксама для маніторынгу навакольнага асяроддзя і стыхійных бедстваў.
Спадарожнік і ракета-носьбіт распрацаваныя Шанхайскай акадэміяй касмічных тэхналогій і Кітайскім даследчым інстытутам ракетнай тэхнікі. Кітайскае метэаралагічнае ўпраўленне, у сваю чаргу, адказвае за стварэнне і эксплуатацыю наземнай сістэмы прымянення спадарожніка.