Кітайская Sany стала найбуйнейшым у свеце вытворцам экскаватараў
Кітайская кампанія Sany Heavy Industry стала найбуйнейшым у свеце вытворцам экскаватараў, абагнаўшы ў 2020 годзе па продажах амерыканскую Caterpillar і японскую Kubota.
Паводле даных кансалтынгавай агенцтва Off-Highway Research, у 2020 годзе Sany прадала 98 тыс. 705 экскаватараў. Caterpillar апынуўся на другой пазіцыі з паказчыкам 75 тыс. 772 экскаватары. Кітайская кампанія ўпершыню ўзяла лаўры першынства на глабальным рынку экскаватараў, адзначаюць аналітыкі.
Сёння Sany кантралюе 15% глабальнага рынку экскаватараў. Рост продажаў, у асноўным, забяспечвае не замежны, а кітайскі рынак, на які прыпадае 80% продажаў кампаніі.
Sany стала асабліва пазнавальная на амерыканскім рынку дзякуючы паспяховаму маркетынгаваму ходу: на базе яе галаўнога офіса ў ЗША вяліся здымкі «Мсціўцаў», знакамітай кінаэпапеі Marvel. Вядома, у прыватнасці, што машыну часу з «Мсціўцы: фінал» пабудавалі ў ангары, дзе паркуюцца гатовыя трактары Sany. Сам галоўны офіс стаў галоўнай базай Мсціўцаў. Пасля здымак будынку вярнулі яго першапачатковы выгляд, пакінулі толькі частку сцяны шэрага колеру, як у кіно. Пакуль невядома, ці будуць пазней на месца здымак пускаць фанатаў герояў коміксаў Marvel. - Р -