Прэм'ер Дзяржсавета падкрэсліў важнасць актывізацыі жыццядзейнасці рынку

2021-06-03 13:44:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў да актывізацыі жыццядзейнасці рынку і творчых сіл грамадства ў мэтах садзейнічання ўстойліваму росту эканомікі.

Гэтую заяву зрабіў Лі Кэцян на тэлеканферэнцыі па пытаннях аб паглыбленні рэформаў, накіраваных на спрашчэнне адміністрацыйных працэдур, дэлегаванне паўнамоцтваў ніжэйшым інстанцыям пры наступным належным кантролі і аптымізацыі прадастаўлення дзяржпаслуг.

Сёлета ў эканоміцы Кітая ў цэлым назіраецца тэндэнцыя стабільнага аднаўлення, але сітуацыя ў краіне і за яе межамі застаецца складанай. Варта выкарыстоўваць макрапалітыку і паглыбіць рэформы, каб дапамагчы рынкавых суб'ектам дамагчыся далейшага аднаўлення, умацаваць рухальныя сілы эканамічнага развіцця і падтрымаць функцыі эканомікі ў разумных межах, адзначыў Лі Кэцян.

Намаганні таксама павінны быць прыкладзены да стварэння інтэрнацыяналізаванага бізнес-асяроддзя, якое функцыянуе ў рамках закона і на аснове рынкавых механізмаў, указаў Лі Кэцян. Ён таксама падкрэсліў, што трэба аднолькава ставіцца да ўсіх тыпаў суб'ектаў рынку.

Неабходна змагацца з манаполіяй і нядобрасумленнай канкурэнцыяй і абараняць законныя правы і інтарэсы суб'ектаў рынку, у прыватнасці малых і мікрапрадпрыемстваў, а таксама індывідуальных прамыслоўцаў і гандляроў, падкрэсліў Лі Кэцян.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ