КНР дала справаздачу аб распаўсюджанні кітайскай мовы ў свеце
Па стане на канец 2020 года кітайская мова была ўключана ў дзяржаўныя праграмы адукацыі 70 з лішнім краін, за межамі КНР кітайскую мову як замежную вывучалі каля 20 млн чалавек. Пра гэта сведчыць статыстыка міністэрства адукацыі КНР.
Адзначана, што пашыраецца таксама колькасць міжнародных арганізацый, якія даюць кітайскай мове статус афіцыйнай. У студзені гэта зрабіла Сусветная турыстычная арганізацыя.
Для задавальнення попыту на вывучэнне кітайскай мовы за мяжой у кастрычніку 2019 года КНР стварыла глабальную платформу вывучэння кітайскай. На яе базе распрацаваны профільны дадатак, які сёння працуе на шасці мовах.