Huawei запусціла аперацыйную сістэму HarmonyOS 2 для смартфонаў
Кітайская тэлекамунікацыйная кампанія Huawei запусціла ўласную аперацыйную сістэму HarmonyOS 2 для смартфонаў, падаўшы карыстальнікам па ўсім свеце канкурэнтаздольную альтэрнатыўную аперацыйную сістэму, якая працуе на самых розных прыладах.
HarmonyOS – аперацыйная сістэма з адкрытым зыходным кодам, прызначаная для шырокага набору прылад і сцэнарыяў. Яна была ўпершыню запушчана ў жніўні 2019 года на прыладах інтэрнэту рэчаў, уключаючы планшэты.
Як чакаюць у Huawei, да канца 2021 году колькасьць прылад з аперацыйнай сістэмай HarmonyOS дасягне 300 млн, прычым больш за 200 млн іх будуць выпушчаныя пад брэндам Huawei.
Як мяркуюць аналітыкі, новая аперацыйная сістэма надасць новы імпульс глабальнаму рынку смарт-прылад і прапануе больш шырокі выбар мільярдам канчатковых карыстальнікаў мабільнай тэхнікі па ўсім свеце.