Ва Ухане адкрыўся Форум народнай дыпламатыі ШАС

2021-06-04 16:42:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

3 чэрвеня ў горадзе Ухань /правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай/ адкрыўся Форум народнай дыпламатыі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Намеснік старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшыня Камітэта ШАС па добрасуседстве і супрацоўніцтве Шэнь Юэюэ прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця, зачытала віншавальны ліст старшыні КНР Сі Цзіньпіна і выступіла з прамовай.

Шэнь Юэюэ падкрэсліла, што за 20 гадоў з дня заснавання ШАС яе краіны-члены сфармавалі ўзор міжнародных адносін новага тыпу. Арганізацыі і асобы, якія адказваюць за народную дыпламатыю, павінны засяроджваць сваю ўвагу на садзейнічанні адзінству і ўзаемадзеянню, на служэнні інтарэсам агульнага развіцця, на садзейнічанні ўзаеманавучання розных культур, на ўмацаванні добрасуседства і дружбы, а таксама на садзейнічанні сувязям паміж народамі і фарміраванні супольнасці адзінага лёсу ШАС, сказала Шэнь Юэюэ.

Удзел у форуме прымаюць амаль 500 чалавек з Кітая і іншых краін, у тым ліку кіраўнікі дзяржаў ШАС, генеральны сакратар ШАС, акрэдытаваныя ў КНР члены дыпламатычнага корпуса, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ