У Шанхаі адкрыўся Дом-музей 1-га з'езда КПК

2021-06-04 16:44:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Шанхаі адкрыўся Дом-музей 1-га з'езда Кампартыі Кітая.

У выставачнай зоне прадстаўлена 1100 экспанатаў, якія з'яўляюцца часткай гісторыі Кампартыі Кітая. Экспазіцыя падзелена на сем тэматычных зон, у якіх распавядаецца пра гісторыю КПК, а таксама пра намаганні і дасягненні партыі за апошнія 100 гадоў.

На выставе прадстаўлены фатаграфіі, рэліквіі і літаратурныя помнікі, з дапамогай якіх наведвальнікі могуць азнаёміцца з галоўнымі гістарычнымі падзеямі, такімі як рух за новую культуру, рух "4 траўня", стварэнне партыйных арганізацый у ранні перыяд, першыя з'езды КПК і інш.

У 1921 годзе заснавальнікі Кампартыі Кітая склікалі першы з'езд у двухпавярховым будынку ў Шанхаі. Гэта збудаванне ператварылася ў мемарыяльны аб'ект ў 1952 годзе і сёння застаецца папулярным месцам для турыстаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ