У КПП Алашанькоу ў Сіньцзяне актыўна развіваецца трансгранічны электронны гандаль

2021-06-08 15:12:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Мытныя службы Алашанькоу, буйнога сухапутнага КПП у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітая, паведамілі, што са студзеня 2020 праз КПП было экспартавана больш за 57 млн пакетаў для трансгранічнага электроннага гандлю на суму больш за 1 млрд юаняў / каля 160 млн долараў ЗША /.

Цацкі, лічбавыя прадукты, адзенне і тавары паўсядзённага попыту, вырабленыя ў кітайскіх правінцыях Чжэцзян, Цзянсу і Гуандун, дастаўляліся ў Еўропу аўтадарожным і чыгуначным транспартам з тых часоў, як у КПП Алашанькоу пачаўся бізнес трансгранічнага электроннага гандлю ў студзені 2020 года.

Спрошчаная растаможка на КПП дапамагла скараціць час і кошт дастаўкі, а таксама палепшыць якасць абслугоўвання кліентаў, сказаў супрацоўнік Алашанькоўскай кампаніі міжнароднай чыгуначнай экспрэс-дастаўкі Ян Пін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ