Валютныя рэзервы Кітая ў траўні выраслі да 3,2218 трлн дол. ЗША

2021-06-08 15:15:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на канец мая 2021 года валютныя рэзервы Кітая выраслі да 3,2218 трлн дол. ЗША, павялічыўшыся на 23,6 млрд долараў у месячным выражэнні, сведчаць афіцыйныя даныя, апублікаваныя ў панядзелак.

"У траўні гэтага года рынак замежнай валюты падтрымліваў тэндэнцыю стабільнага функцыянавання, пры гэтым гандаль на ім у цэлым ажыццяўляўся ў рацыянальным і спарадкаваным рэжыме", - адзначыла намеснік кіраўніка Дзяржаўнага ўпраўлення валютнага кантролю КНР Ван Чуньін.

Яна патлумачыла рост валютных рэзерваў краіны ўмацаваннем асноўных нядоларавых валют і ўкараненнем вакцын супраць COVID-19, што прывяло да росту кошту нядоларавых актываў Кітая.

Нягледзячы на тое, што ў сітуацыі з сусветнай эканомікай і фінансамі ўсё яшчэ захоўваецца нявызначанасць, эканоміка Кітая стабільна аднаўляецца, што дапаможа захаваць стабільнасць валютных рэзерваў, дадала Ван Чуньін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ