Пэн Ліюань выступіла на цырымоніі адкрыцця відэаканферэнцыі СААЗ
Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань, якая з'яўляецца паслом добрай волі СААЗ па пытаннях туберкулёзу і ВІЧ, па запрашэнні СААЗ выступіла на цырымоніі адкрыцця канферэнцыі СААЗ "Спыненне смяротнасці ад туберкулёзу сярод людзей, якія жывуць з ВІЧ: нарошчванне тэмпаў ". Канферэнцыя прайшла ў відэафармаце.
Пэн Ліюань адзначыла, што ў апошнія гады, дзякуючы сумесным намаганням міжнароднай супольнасці, глабальная праца ў галіне прафілактыкі і лячэння ВІЧ і туберкулёзу прынесла плённыя вынікі.
Кітай паступова стварае механізм супрацоўніцтва для прафілактыкі і барацьбы з ВІЧ і сухотамі. Узровень распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі ў краіне працягвае заставацца нізкім. За 20 гадоў захворванне на туберкулёз знізілася больш чым на 40 працэнтаў, а смяротнасць - больш чым на 70 працэнтаў. Такія поспехі былі дасягнуты за кошт павышанай увагі кітайскага ўрада да гэтай праблемы, нястомных намаганняў медыцынскага персаналу і маўклівых намаганняў вялікай колькасці валанцёраў.
Па словах Пэн Ліюань, вялікая любоў бязмежная, а шлях дабрачыннасці бясконцы. На сваім шляху Пэн Ліюань стала сведкам шматлікіх кранальных гісторый. Лі Сяадань, напрыклад, зрабіла "Чырвоную стужку" валанцёраў па барацьбе з ВІЧ часткай свайго жыцця, сваімі дзеяннямі яна дэманстравала перакананні ў тым, што добраахвотнікі і дзеці з ВІЧ "заўсёды разам" і становяцца "адзін аднаму роднымі людзьмі". Пасля выздараўлення ад туберкулёзу Сюй Сінхуа стаў валанцёрам і дзеліцца сваімі ведамі пра прафілактыку і лячэнне сухотаў з іншымі пацыентамі. Падчас пандэміі COVID-19 ён таксама не дазваляў перарываць лячэнне іншых пацыентаў з туберкулёзам. Пэн Ліюань выказала шчырую павагу грамадскім дзеячам і валанцёрам з усяго свету, якія, як і яны, маўкліва ўносяць свой уклад у барацьбу з ВІЧ і сухотамі.
Пэн Ліюань заявіла, што сур'ёзныя інфекцыйныя захворванні з'яўляюцца агульным выклікам, якія стаяць перад чалавецтвам, барацьба з пагрозай ВІЧ і туберкулёзу з'яўляецца нашым агульным імкненнем. У цяперашні час пандэмія COVID-19 усё яшчэ распаўсюджваецца па ўсім свеце, прыносячы ўсё новыя праблемы ў галіне прафілактыкі і лячэння ВІЧ і туберкулёзу, таму мы павінны аб'яднаць намаганні, аберагаць любоў і ўсімі сіламі рухацца наперад.
"Я заклікаю людзей усіх слаёў грамадства з усяго свету ўзяцца за рукі і актыўна дзейнічаць дзеля ўмацавання мер прафілактыкі і лячэння ВІЧ і туберкулёзу, каб яшчэ большая колькасць дасягненняў у галіне прафілактыкі і лячэння прыносіла карысць людзям, каб прыкласці намаганні для пабудовы супольнасці гігіены і здароўя чалавецтва ", -- адзначыла Пэн Ліюань.