Ва Усходнім Кітаі запушчаны новы маршрут у рамках міжнародных чыгуначных грузаперавозак Кітай-Еўропа

2021-06-08 17:50:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У панядзелак у рамках міжнародных чыгуначных грузаперавозак Кітай-Еўропа быў запушчаны новы маршрут, які злучае горад Цзіньхуа правінцыі Чжэцзян / Усходні Кітай / с Будапештам, сталіцай Венгрыі.

Дадзены маршрут быў запушчаны напярэдадні 2-ой ЭКСПА Кітая і краін ЦУЕ / China-CEECExpo / і Кітайскага міжнароднага кірмашу спажывецкіх тавараў, якія будуць праходзіць у горадзе Нінбо правінцыі Чжэцзян з 8 па 11 чэрвеня.

Цягнік перавозіць такія тавары, як аўтазапчасткі, электронныя прыборы і тавары паўсядзённага попыту. Агульны кошт грузу склаў прыкладна 21 млн юаняў / каля 3,3 млн дол. ЗША /. Чакаецца, што гэты грузавы састаў прыбудзе ў венгерскую сталіцу праз 18 дзён.

Паводле даных Міністэрства камерцыі КНР, у 2020 годзе двухбаковы гандаль паміж Кітаем і Венгрыяй вырас на 14,4 % у гадавым вылічэнні, пры гэтым Кітай з'яўляецца трэцім па велічыні гандлёвым партнёрам Венгрыі.

Запуск новых чыгуначных зносін паміж Цзіньхуа і Будапештам у рамках грузаперавозак Кітай-Еўропа прадаставіў новы эфектыўны і зручны канал экспарту тавараў у Еўропу для гарадоў, размешчаных уздоўж дэльты ракі Янцзы, а таксама прыбярэжных гарадоў усходняга Кітая, паведамілі ў Ханчжоўскай мытні.

У перыяд са студзеня па май бягучага года колькасць адпраўленняў грузавых саставаў паміж Цзіньхуа і Еўропай у рамках грузаперавозак Кітай-Еўропа дасягнула ў агульнай складанасці 286, дадзены паказчык павялічыўся на 565 працэнтаў у гадавым вылічэнні. Гэтыя грузавыя цягнікі перавезлі 23 700 стандартных кантэйнераў тавараў, што на 566 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

За першыя чатыры месяцы 2021 года аб'ём знешняга гандлю паміж правінцыяй Чжэцзян і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы вырас на 33,2 % у гадавым вылічэнні да 35,47 млрд юаняў, сведчаць даныя Ханчжоўскай мытні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ