У Кітаі нарыхтоўваюць запасы плазмы крыві перахварэлых на COVID-19

2021-06-11 11:15:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі нарыхтоўваюць запасы плазмы крыві перахварэлых на COVID-19. Рэзервовы банк донарскай плазмы знаходзіцца ва Ухане / правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай /, аналагічныя сховішчы таксама ёсць у правінцыях па ўсёй краіне. Пра гэта паведаміла прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Го Яньхун.

Як заявіла на прэс-канферэнцыі Го Яньхун, плазма крыві перахварэлых на COVID-19 даказала сваю эфектыўнасць у лячэнні цяжкіх выпадкаў захворвання каронавіруснай інфекцыяй.

Паводле яе слоў, на дадзены момант у краіне донары здалі кроў больш за 4,7 тыс. раз, што дазволіла атрымаць 1,47 млн мл плазмы. Каля 60 працэнтаў ад агульнага аб'ёму плазмы было ўзята ў правінцыі Хубэй.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ