У Афганістан дастаўлены ахвяраваныя Кітаем вакцыны ад COVID-19

2021-06-11 11:18:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Партыя вакцыны ад COVID-19, ахвяраваная ўрадам Кітая, была дастаўлена ў сталіцу Афганістана Кабул.

Партыя вакцыны кампаніі Sinopharm стала першай у рамках кітайскай дапамогі Афганістану.

Да пачатку траўня ў Афганістане было ўведзена каля 1 млн доз вакцыны супраць каронавіруса. У першую чаргу прышчэпку атрымалі медыкі, якія працуюць на перадавой барацьбы з эпідэміяй, а таксама супрацоўнікі сіл бяспекі, журналісты і настаўнікі.

Зараз у Афганістане назіраецца трэцяя хваля распаўсюджвання COVID-19, і змучаная вайной краіна сутыкаецца з дэфіцытам вакцын. Міністэрства грамадскай аховы здароўя Афганістана абвясціла, што ў яго распараджэнні больш не засталося вакцын ад каронавіруса.

Па звестках ведамства, за апошнія суткі агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у краіне ўзрасла на 1822 і склала 87 716.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ