У траўні 2021 года якасць пекінскага паветра палепшылася да рэкорднага ўзроўню

2021-06-11 11:20:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Самы нізкі з моманту пачатку вядзення ўліку ў 2013 годзе месячны паказчык канцэнтрацыі ўзважаных часціц PM2,5 быў зафіксаваны ў сталічным паветры па выніках траўня.

Як паведамілі ў гарадскім упраўленні экалогіі і навакольнага асяроддзя ў чацвер, з прычыны спрыяльных метэаралагічных умоў сярэдняя канцэнтрацыя PM2,5 у кітайскай сталіцы ў траўні склала 20 мкг на кубаметр, што з'яўляецца лепшым значэннем сярод 28 гарадоў у рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй і бліжэйшых раёнах.

У мінулым месяцы ў Пекіне таксама назіраўся рэкордна нізкі ўзровень іншых асноўных забруджвальнікаў, такіх як дыяксід серы, PM10 і дыяксід азоту.

Па звестках ведамства, у перыяд са студзеня па май бягучага года сярэдняя канцэнтрацыя PM2,5 у Пекіне складала 46 мкг на кубаметр.

PM 2,5, узважаныя часціцы дыяметрам у 2,5 мкм і менш, нясуць велізарную рызыку для здароўя.

Улады кітайскай сталіцы прынялі шэраг мер па далейшым паляпшэнні якасці паветра, уключаючы агітацыю выкарыстоўваць аўтамабілі на новых крыніцах энергіі, прасоўванне кантролю за колькасцю пылу на будаўнічых пляцоўках і скарачэнне выкідаў забруджвальных рэчываў для барацьбы з забруджваннем азонам у летнія месяцы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ