Мігрыруючы статак дзікіх азіяцкіх сланоў затрымаўся ля пасёлка на паўднёвым захадзе Кітая

2021-06-11 11:52:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Статак вандроўных дзікіх азіяцкіх сланоў, які прыцягнуў увагу ўсяго свету, па-ранейшаму знаходзіцца недалёка ад воласці Шыцзе павета Імэнь на тэрыторыі горада Юйсі / правінцыя Юньнань / на паўднёвым захадзе Кітая, паведамілі ўлады ў чацвер.

Адзін самец, які адбіўся ад сваіх суродзічаў, цяпер знаходзіцца ад іх прыкладна ў 11,8 км, у лясным масіве на тэрыторыі г. Аньнін, які адміністрацыйна падпарадкоўваецца гораду Куньміну. Паводле даных правінцыйнага штаба, які адказвае за маніторынг міграцыі вышэйзгаданага статка, дзякуючы прынятым мерам сутыкненняў паміж людзьмі і сланамі ўдалося пазбегнуць, і ні жывёлы, ні людзі не пацярпелі.

Бесперапынныя ападкі ўскладнілі намаганні па назіранні за сланамі. Для адсочвання іх руху быў сфарміраваны атрад з паліцэйскіх і спецыялістаў па барацьбе з надзвычайнымі сітуацыямі. Улады таксама задзейнічалі транспартныя сродкі і беспілотныя лятальныя апараты для перакрыцця дарог і накіравання жывёл на паўднёвы захад. У чацвер работнікі накармілі іх 1,2 тонамі корму.

Нагадаем, што гэты статак сланоў, пакінуўшы свой арэал пасялення ў лясах Сішуанбаньна-Дайскай аўтаномнай акругі, пераадолеў каля 500 км, і 2 чэрвеня ўвечары дасягнуў наваколляў Куньміна.

На працягу больш за адзін месяц улады накіроўвалі супрацоўнікаў праваахоўных органаў для маніторынгу міграцыі сланоў, вызвалялі дарогі, каб палегчыць перамяшчэнне статка, і выкарыстоўвалі ежу ў якасці прынады, каб адвесці жывёл ад густанаселеных пунктаў.

Азіяцкія сланы знаходзяцца ў Кітаі пад дзяржаўнай абаронай першай катэгорыі, іх асноўным арэалам пражывання з'яўляецца прав. Юньнань. Дзякуючы ахоўным мерам папуляцыя дзікіх сланоў ў гэтай правінцыі вырасла прыкладна са 193 асобін у 1980-х гадах да 300 асобін у цяперашні час.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ