Эканоміка Кітая працягнула аднаўляцца ў траўні па ключавых паказчыках

2021-06-15 17:16:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аналітыкі лічаць, што асноўныя паказчыкі нацыянальнай эканомікі, якія ўключаюць спажыванне і інвестыцыі, дазволяць пераканацца ва ўстойлівым аднаўленні кітайскай эканомікі. Яны паказалі далейшы рост спажывання ў краіне ў траўні, што можна растлумачыць спажывецкім бумам падчас пяцідзённых канікул з нагоды Дня міжнароднай салідарнасці працоўных, адзначыў Лі Чаа, старшы эканаміст фондавай кампаніі Zheshang Securities.

Лянь Пін, старшы эканаміст даследчага інстытута інвестыцый Zhixin, прагназаваў 18-працэнтны рост капіталаўкладанняў у асноўныя фонды краіны за першыя пяць месяцаў бягучага года, што крыху ніжэй за прырост падобнага паказчыка за першыя чатыры месяцы ў сувязі з больш высокай базай параўнання ў траўні мінулага года.

Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР у сераду апублікуе ключавыя эканамічныя паказчыкі краіны, уключаючы рознічныя продажы, капіталаўкладанні ў асноўныя фонды і прамысловую вытворчасць.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ