Ван І па відэасувязі звярнуўся да ўдзельнікаў прыёму з нагоды Дня ШАС

2021-06-16 14:22:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прыём з нагоды Дня Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбыўся 15 чэрвеня ў кітайскай сталіцы. Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І па відэасувязі звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства.

У сваёй прамове ён адзначыў, што 20 гадоў таму кіраўнікі шасці дзяржаў —

Кітая, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана — афіцыйна абвясцілі аб стварэнні ШАС. Паводле яго слоў, гэта рашэнне адпавядала тэндэнцыям эпохі міру, развіцця і супрацоўніцтва, а таксама паклала пачатак новай эры забеспячэння бяспекі, развіццю і дасягненню росквіту пры сумесных намаганнях краін рэгіёна. ШОС паўстала на шлях супрацоўніцтва і развіцця, які адпавядае рэаліям рэгіёна і адказвае патрэбнасцям усіх бакоў, праводзячы важныя даследаванні для пабудовы міжнародных адносін новага тыпу і супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, падкрэсліў кіраўнік МЗС КНР.

Ван І заявіў, што дзяржавы-члены ШАС павінны ўносіць яшчэ большы ўклад у садзейнічанне міру і развіццю на планеце. Неабходна надаць новы імпульс ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву, упісаць новую старонку ў гісторыю ўзаемнага навучання і ўзяць на сябе новыя абавязкі па глабальным кіраванні.

15 чэрвеня споўнілася 20 гадоў з дня стварэння ШАС. Прыём арганізаваны Кітайскім народным таварыствам дружбы з замежжам і Сакратарыятам ШАС. На мерапрыемстве прысутнічалі генеральны сакратар ШАС Уладзімір Нораў, а таксама дыпламатычныя прадстаўнікі дзяржаў-членаў, дзяржаў-назіральнікаў і дзяржаў-партнёраў па дыялогу ШАС у Кітаі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ