Кітай выказаў незадаволенасць і рашучы пратэст у сувязі з пытаннямі, якія датычацца Кітая ў камюніке саміту G7

2021-06-16 14:23:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай выказвае незадаволенасць і рашучы пратэст у дачыненні да згаданых у выніковым камюніке саміту G7 пытанняў, якія тычацца Кітая. Справы Сіньцзяна, Сянгана і Тайваня з'яўляюцца выключна ўнутранай справай Кітая, якая не трывае ўмяшання знешніх сіл. Пра гэта заявіў 15 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Як заявіў ён на чарговай прэс-канферэнцыі, кітайскі бок звярнуў увагу на закранутыя ў камюніке пытанні адносна Кітая, а менавіта на наўмысны паклёп на адрас Кітая па марскім пытанні і ў дачыненні да Сянгана, Сіньцзяна і Тайваня і спробу ўмяшацца ў яго ўнутраныя справы. Гэта сур'ёзна парушае асноўную мэту і прынцыпы Статута ААН і ідзе насуперак сучаснай тэндэнцыі, скіраванай да міру, развіцця, супрацоўніцтва і ўзаемнага выйгрышу, адзначыў Чжаа Ліцзянь. Паводле яго слоў, гэта выкрывае намеры ЗША і некаторых іншых краін па стварэнні антаганізму і паглыбленні рознагалоссяў і супярэчнасцяў.

"Пытанні, якія тычацца Сіньцзяна, Сянгана і Тайваня, цалкам з'яўляюцца ўнутранай справай КНР. Рашучасць Кітая абараняць свой суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця — непахісная», — падкрэсліў Чжаа Ліцзянь.

Паводле яго слоў, шматпалярнасць свету і дэмакратызацыя міжнародных адносін з'яўляюцца непераадольнымі тэндэнцыямі сучаснага свету. У цяперашніх умовах міжнароднай супольнасці неабходна ўмацоўваць згуртаванасць і супрацоўніцтва, а таксама практыкаваць мультылатэралізм.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ