Харбінскі міжнародны кірмаш стартаваў у анлайн-фармаце

2021-06-16 14:25:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

15 чэрвеня адбылося адкрыццё 31-га Харбінскага міжнароднага гандлёва-эканамічнага кірмашу. Сёлета кірмаш праходзіць у рэжыме анлайн.

Анлайн-выставачная платформа кірмашу ўключае гандаль паслугамі і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Тут таксама прадстаўлена шэсць спецыяльных раздзелаў, у тым ліку сфера паслуг і ўсталяванне кантактаў паміж закупшчыкамі і пастаўшчыкамі. Акрамя таго, на платформе створаны каталог з васьмі комплексных паслуг, такіх як юрыдычныя кансультацыі і паслугі крэдытавання.

На кірмашы дзейнічаюць 29 віртуальных павільёнаў. Сярод удзельнікаў — Азербайджан, Расія, Японія, Рэспубліка Карэя і краіны ўздоўж "Пояса і шляху".Усяго ў выставе ўдзельнічае больш за 1700 кампаній з 20 краін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ