Кітай раскрыў задачы місіі касмічнага палёту "Шэньчжоў -12"

2021-06-16 14:28:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Мэта маючага адбыцца палёту пілатуемага касмічнага карабля "Шэньчжоу-12" — у правядзенні праверкі на арбіце асноўных тэхналогій па будаўніцтве і эксплуатацыі кітайскай касмічнай станцыі, паведаміла ў сераду Канцылярыя праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая.

У спісе тэхналогій пазначаныя тэхналогіі, якія тычацца працяглага знаходжання касманаўтаў на арбіце, сістэмы ўтылізацыі і жыццезабеспячэння, папаўнення запасаў і матэрыялаў на арбіце, выхаду ў адкрыты космас, дзейнасці і аперацый у адкрытым космасе, а таксама тэхабслугоўвання на арбіце, сказаў на прэс-канферэнцыі памочнік кіраўніка канцылярыі Цзі Цімін.

Паводле яго слоў, пілатуемы касмічны карабель "Шэньчжоу-12" запусцяць у 09:22 раніцы ў чацвер па пекінскім часе з касмадрома «Цзюцюань».

Гэта будзе першы пілатуемы палёт у рамках місіі па будаўніцтве кітайскай касмічнай станцыі, сказаў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ